





Вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506) Аляксандр IV Ягелончык пацвердзіў прывілей Казіміра IV Больш фактаў...
Перад Вербнай Нядзеляй быў звычай прыбiраць падворкi, агародчыкi, бялiць падмуроўку, прыводзiць да парадку ўсю тэрыторыю вакол хаты. У суботу перад Вербнiцай у Адэльску адбываўся так званы “Хулiганскі дзень”. Падлеткi і моладзь, як толькi надыходзіў змрок, збіраліся на вулiцы ў “банды” і, як толькi “паважныя жыхары” па цяжкiм дні працы адыходзiлi да сну, рабiлi сваiм аднавяскоўцам розныя “жарты”. Напрыклад, пераносiлi лаўкi, брамкi, платы з пад хаты ў другi канец вескi. Часам свае рэчы гаспадары знаходзілі нават праз тыдзень.
Сама ж Вербная Нядзеля распачыналася таксама вельмi цiкавым звычаем. Той, хто першы ў доме прачнуўся, браў прыгатаваныя загадзя дубчыкi вербачкi, і “частаваў” дамоўцаў розгамi, пры гэтым паўтараючы такiя словы: “Верба бiе, я не бiе, за шэсць ноц Вельканоц”, “Вярба б’е, не я б’ю, за тыдзень Вялікдзень”, “Верба біе не забіе, усе людзі ў касцеле, а ты ў пасцеле”.
Вербачкi, прызначаныя да асвячэння у касцеле, аздаблялi кветачкамi, зробленымi з гафрыраванай паперы (бiбулы). Не кожная гаспадыня мела час і уменне рабiць такiя кветкi. Гэтым займалiся бабулькі-майстрыхi, да якiх належала, напрыклад, Ленартовiч. Яшчэ вербачкi прыбiралi зяленымi былiнамi барлiнцу, які адшуквалі навогул на мясцовых могiлках.
Аўтар: Галіна Аўдзей
Праграма свята
12.00–16.00 – паказальныя выступленні і катанне на конях коннага клуба “Кентавр” (Шчучынскі раён).
12.00–17.00 – працуюць гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны;
– праца гульнёвай пляцоўкі “Вясковыя забавы” (вясёлыя конкурсы, народныя гульні);
– выстаўка-продаж хлебабулачных вырабаў, камбікормавай, мукамольна-крупяной прадукцыі;
– дэгустацыя блюд традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг.Адэльск;
– выстаўка караваеў і традыцыйнай выпечкі;
– праца падворкаў устаноў культуры Гродзенскага раёна “Запрашаем на прысмакі”;
– праца экскурсійнага маршрута “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”;
– прэзентацыя кнігі “Каля печы” (рэцэпты страў традыцыйнай рэгіянальнай адэльскай кухні);
– майстар-класы па кавальнаму і ганчарнаму майстэрству;
– музей пад адкрытым небам “Гісторыя ў побыце селяніна”;
– конкурс “Падарунак у стозе сена”.
13.00–13.10 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята.
13.10–14.00 – урачыстае адкрыццё свята млынароў.
14.00–14.30 – выступленне народнага тэатра народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага дома фальклору.
14.00–14.30 – конкурсны агляд традыцыйных беларускіх падворкаў, дэгустацыя страў традыцыйнай кухні.
14.30–15.10 – раённы конкурс побытавых танцаў “Восень у стылі этна”.
15.10–16.00 – выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі” (г.Мінск).
16.00–16.30 – падвядзенне вынікаў конкурсаў “Лепшы святочны каравай”, “Лепшы традыцыйны падворак”, “Восень у стылі этна”.
16.30–17.00 – выступленне фальклорнага аматарскага аб’яднання “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры.
17.00–19.00 – экскурсіі ў музейныя пакоі народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча і майстра па вышыўцы Наталлі Кавальковай.
20.00–24.00 – святочная дыскатэка ў Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці.
Характеристика фотографии:
В семье Кишкель Станислава Зеноновича и Марии Станиславовны издавна берегут семейные традиции и реликвии. Из поколения в поколение передают фотографии, документы, истории из жизни предков.
В архиве семьи хранится интересная фотография, сделанная в 1928 году в городе Санкт-Петербурге. На фотографии изображены Кишкель Станислав Францевич, родившийся в 70-х годах XIX века, с сестрой Марией Кишкель (в замужестве Поплавская).
Кишкель С.Ф. в конце 90-х годов XIX века уехал в Петербург из Одельска и служил приказчиком у И.И. Поляковского, который проживал по Колашниковскому пр., д. 10, кв. 19, о чём свидетельствует его визитка.
В Санкт-Петербурге он получил хорошие знания по ветеренарии. Вернувшись на родину, Кишкель С.Ф. купил по тем временам много земли, построил ветряную мельницу. Кроме работы на земле, он был известен на всю округу как хороший ветврач. В доказательство этому сохранились записи, сделанные его рукой, о том, как лечить домашних животных от той или иной болезни. Все записи сделаны на польском языке. Кишкель С.Ф. был достаточно богатым и образованным жителем Одельска начала XX века.
Кишкель Мария Францевна уехала в Санкт-Петербург в 20-х годах XX века. Проживала там с семьёй, пережила блокаду Ленинграда.
Возможно, фотография сделана в тот момент, когда старший брат гостил у сестры.
Имея пятерых детей, Кишкель (Поплавская) М.Ф. очень хотела, чтобы её похоронили на родине, поэтому в преклонном возрасте приехала в Одельск, некоторое время жила в семье племянника. Умерла 7 марта 1962 года, похоронена на местном кладбище.
Фотография отражает время в истории Одельска и региона в целом, когда многие местные жители выезжали на заработки в Санкт-Петербург, о чём свидетельствуют рассказы старожилов.
Пасярод вёскі Падліпкі Адэльскага сельскага Савета з даўніх часоў стаіць калодеж, які людзі называюць Кліксаў. Адкуль жа пайшла гэта назва?
Было гэта даўно, калі нашы бабулі апрацоўвалі свае палоскі зямлі ўручную. Кожны меў свой надзел. Меў такі надзел і самы бедны чалавек у вёсцы. Звалі яго Клікса. Хата ў яго была старая, жывёла худая. Многа дзяцей меў. Аж дзесяцёра! Што не пасадзіць, каго ні пасе на сваёй палосцы Клікса – ніякага дабытку! Неяк празімавалі зіму, надышла вясна. Пасеяў селянін апошняе збожжа і чакае ўраджаю. Але як заўсёды – няўдача. Стаў Клікса на камні, пачаў плакаць, уздымаць рукі да неба:
– Дапамажы мне, Божа, высыхае мая палоска! Чым я буду дзяцей карміць?
Злітаваўся Бог. Раптам, на тым месцы, дзе стаяў на камнях Клікса, трэснула зямля і з-пад яе пачала біць крынічка. Узрадаваўся селянін і, каб затрымаць ваду, збудаваў калодзеж, які стаіць і сённешнім днём пасярод вёскі. А называюць яго людзі Кліксавым калодзежам.
Ужо на працягу некалькіх вякоў па вёсках і гарадах Гродзенскай вобласці ходзіць прымаўка “Лад, як у Адэльску”. Адкуль жа паходзіць гэта выказванне?
Адэльчане ніколі не лічылі сябе звычайнымі вяскоўцамі. Нават назва Адэльск зусім не вясковая, а болей падобная на назву горада. Да цяперашніх часоў усе адэльчане лічаць сябе местачкоўцамі. Чым жа розніліся жыхары Адэльска ад насельнікаў навакольных вёсак? Ды тым, что жылі большай часткай не з зямлі, як звычайныя сяляне, а з рамёстваў і гандлю, які быў вельмі папулярным заняткам сярод жыхароў. Ніякіх асобых пераваг перад іншымі мястэчкамі Адэльск не меў. Наадварот, у апошнія два стагоддзі тут ніяк не маглі наладзіць уласны кірмаш.Усе намаганні яго аднавіць сканчаліся нічым, спарадзіўшы на свет сумную прымаўку “Торг, як у Адэльску.”
У канцы XIX стагоддзя, пасля будаўніцтва чыгункі “Варшава – Пецярбург”, мястэчка апынулася далёка ад камунікацыйных шляхоў. Даход пачаў падаць. У 1895 годзе даход горада склаў 225 рублёў, а расход 220 рублёў. І пайшла па свеце гуляць яшчэ адна прымаўка “Лад, як ў Адэльску”.
Пасха або Вялікдзень – вялікае хрысціянскае свята! Кожны год гэта свята адклікаецца ў нашых сэрдцах радасцю, аб’ядноўвае людзей, дапамагае жыць у згодзе і радасці. Да свята адэльчане гатуюцца заранёў:прыбіраюць хаты і падворкі, гатуюць святочныя стравы.
А як жа адзначалі Вялікдзень ў Адэльску раней? Аб гэтым нам распаведаў адэльскі старажыл Пясецкі Антон Казіміравіч.
Перад Вербнай Нядзеляй быў звычай прыбiраць падворкi, агародчыкi, бялiць падмуроўку, прыводзiць да парадку ўсю тэрыторыю вакол хаты. У суботу перад Вербнiцай у Адэльску адбываўся так званы "Хулiганскі дзень". Падлеткi і моладзь, як толькi надыходзіў змрок, збіраліся на вулiцы ў "банды" і, як толькi "паважныя жыхары" па цяжкiм дні працы адыходзiлi да сну, рабiлi сваiм аднавяскоўцам розныя "жарты". Напрыклад, пераносiлi лаўкi, брамкi, платы з пад хаты ў другi канец вескi. Часам свае рэчы гаспадары знаходзілі нават праз тыдзень.
Сама ж Вербная Нядзеля распачыналася таксама вельмi цiкавым звычаем. Той, хто першы ў доме прачнуўся, браў прыгатаваныя загадзя дубчыкi вербачкi, і "частаваў" дамоўцаў розгамi, пры гэтым паўтараючы такiя словы: "Верба бiе, я не бiе, за шэсць ноц Вельканоц", "Вярба б'е, не я б'ю, за тыдзень Вялікдзень", "Верба біе не забіе, усе людзі ў касцеле, а ты ў пасцеле".
Вербачкi, прызначаныя да асвячэння у касцеле, аздаблялi кветачкамi, зробленымi з гафрыраванай паперы (бiбулы). Не кожная гаспадыня мела час і уменне рабiць такiя кветкi. Гэтым займалiся бабульки-майстрыхi, да якiх належала, напрыклад, Ленартовiч. Яшчэ вербачкi прыбiралi зяленымi былiнамi барлiнцу, які адшуквалі навогул на мясцовых могiлках.
Аўтар: Галіна Аўдзей
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч святкуе 70-гадовы юбілей: "Я з вас узяты і для вас пастаўлены" Чытаць далей: http://news.tut.by/society/479297.html
Вучань 7 класа Адэльскай школы Аблажэвіч Дарыюш знайшоў каменную сякеру бронзавага веку каля в. Адэльск.
Гістарычная даведкаБольшасць зброі і прылад працы жыхары Беларусі ў бронзавым веку па-ранейшаму выраблялі з каменю. Пры гэтым у асноўным захаваліся неалітычныя прыёмы апрацоўкі каменя. Аднак краі некаторых рэжучых і колючых вырабаў пачалі пакрываць рэтушшу. Распаўсюдзілася шліфаванне крамянёвых сякер, асабліва на лёзах. Акрамя крэменю ў бронзавым веку шырока выкарыстоўваліся іншыя пароды каменю. З іх шляхам абабівання і наступнага шліфавання па ўсёй паверхні рабілі плоскія сякеры-кліны, долаты, цёслы, матыкі. Шліфаванне праводзілі на каменных плітах. Майстравалі таксама сякеры з прасвідраванымі адтулінамі для рукаятак. Свідраванне выконвалася з дапамогай свідравальнага станка, асноўнай рабочай часткай якога была трубчастая костка з пяском. Сярод знаходак на помніках бронзавага веку часам знаходзяць стрыжні-высвідравіны, а таксама прылады з незакончанным свідраваннем.
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – С. 81.
фотаздымкі: Таццяна Сiлко
6 сентября в костёле Вознесения Пресвятой Девы Марии в Одельске состоялось приходское событие - дожинки: верующие благодарили Бога за урожай, хлеб на столе, прославляли тех, кто работает на земле.
фотаздымкі: Антон Яскевіч
“Ні дасць ні мамка, ні тататка, як малая крамка”. Такімі словамі ўспамінаюць старажылы гандаль у 30-я гады XX стагоддзя. Мясцовае насельніцтва у асноўным задавальняла свае патрэбы ўласнай вытворчасцю: гадавалі жывіну, забяспечвалі сябе агароднінай, самі пяклі хлеб, білі масла і смятану, вырошчвалі лён для вырабу тканін і пашыву адзення...
Яўрэйскае засяленне Адэльска пачалося яшчэ ў канцы XVII стагоддзя. Яўрэі, ў большасці сваёй, займаліся рамяством ці дробным гандлем. У 1849 годзе на адлегласці 1,5 км ад Адэльска для бедных яўрэяў з акольных вёсак было створана земляробчае пасяленне «Калонія Ісаака». Нажаль, да нашых дзён яно не захавалася. У выніку халакоста, які праводзілі фашысты падчас Другой сусветнай вайны, пасяленне было ліквідавана, а жыхары калоніі былі сасланы ў лагеры смерці разам з яўрэямі Адэльска.
Аўтар:Таццяна Сілко
Недалёка ад мястэчка Адэльск знаходзілася яўрэйскае сельскагаспадарчае пасяленне , якое называлася Ісаакава, або Калонія Ісаака. У час Вялікай Айчыннай вайны яўрэяў, жыхароў пасялення, вывезлі ў нямецкія канцлагеры і знішчылі. Ісаакава прыйшло ў заняпад. Але да цяперашнега часу...
Аўтар:Таццяна Сілко
19 июня состоялось закрытие пришкольного лагеря с дневным пребыванием «Играй-город». Ребята интересно провели этот день, наполненный сюрпризами. Но самым запоминающимся, наверное, останется обряд «Купалье», проведённый фольклорным кружком «Спадчына» под руководством Ратковской Лилии Антоновны.
В гости к мальчишкам и девчонкам пришли лешие, русалки, водяные, Купалинка и Иванушка, которые провели конкурс на лучший венок, купальские игры и забавы. Ребята искали «папараць-кветку», жарили на костре ароматное сало, а затем традиционно прыгали через костёр.
фотаздымкі:Таццяна Сілко
фотаздымкі: Антон Яскевіч, Уладзіслаў Лісоўскі
автор: Звержэвіч Дзіяна
Включайтесь в обсуждение и предлагайте вопросы, касающиеся Одельска!
Однажды, работая в школе, мне пришлось собирать воспоминания об истории Одельска. За помощью тогда я обратилась к мало знакомому мне человеку Сороко Яну Иосифовичу...
11 красавіка ў школе аграгарадка Адэльск адбылася вечарына, прысвечаная Велікодным святам. Школьнікі з цікавасцю слухалі кіраўніка гуртка “Спадчына” Лілію Антонаўну Раткоўскую, якая расказала аб асаблівасцях і традыцыях святкавання светлага хрысціянскага свята – Вялікадня. Удзельнікі гуртка разыгралі сцэны валачобнага абраду. Дзеці змаглі пагуляць ў разнастайныя вялікодныя гульні...
Здравствуйте, уважаемый гость! Мы рады, что Вы посетили сайт, посвящённый нашему родному краю - Одельской земле! Это значит, что Вы не равнодушны и Вам интересна жизнь, история, традиции и культура малой родины! Приглашаем Вас к сотрудничеству! Если у Вас есть интересные материалы, фотографии и предложения, пишите нам! Давайте вместе соберём историю нашей земли и наших предков, сбережём её на долгую память и передадим будущим поколениям!
Будьте в курсе событий! Подпишитесь на новости!
Видеороллик подготовили члены школьного краеведческого кружка ГУО “УПК ясли-сад-школа агр. Одельск“, руководитель Силко Т.А.
Члены этнаграфiчнага гуртка «Спадчына» ДзУА «ВПК яслi-сад-сярэдняя школа агр. Адэльск» пад кiраўнiцтвам Радкоўскай Л.А. правялi абрад «Гуканне вясны»
15 лютага у Алэльскiм Цэнтры культуры i народнай творчасцi адбылося свята «Запусты». У Адэльску традыцыі праваслаўнай Масленіцы і каталіцкіх Запустаў пераплятаюцца адзін з другім...