Старажытныя народы рана разведалі водныя шляхі, якія вядуць з берагоў Чорнага мора па Дняпру, Прыпяці, Бугу, Ясельдзе, Нёману і яго прытокам на узбярэжжа Балтыйскага мора. У Панямоніі на працягу VII – VIII вякоў складалася і ўмацоўвалася агульная сістэма абарончых ўмацаванняў рознай велічынм і значэння засек, іншых перашкод, ад якіх засталося шмат гарадзішч, адным з якіх з'яўляецца Адэльск.
Гарадзішча размешчана каля крыніцы, над поймай ракі Адлянкі на вышыні 5 метраў, займае плошчу каля 1,5 га. Добра захавалася ўсходняя частка гарадзішча. Беларускі гісторык Я.Г. Звяруга ў 1975 годзе даследаваў яго, але раскопкі тут не праводзіліся.