На працягу ста гадоў яўрэйская абшчына Адэльска не мела ўласнага равіна, а карысталася паслугамі равінаў з бліжэйшых абшчын. У 1887 годзе равінам у Адэльску быў Ісаак Лейб Столяр, які ў 1892 годзе пераехаў у Кузніцу. Яго прыемнікам быў равін Моше Гурвіц (сіяніст, талантлівы прапаведнік, аўтар кніг “Drashot HaRaMa”H” (Вільня, 1910), “Hezyonot HaRaMa”H” (Вільня, 1913), “Hegyonot HaRaMa”H” (Варшава, 1930). У 1907 годзе ён пераехаў у Лігув Ковенскай губерніі, а адтуль у Рослаў Смаленскай губерніі. У 1934 годзе ён эміграваў у ЗША, напісаў яшчэ дзве кнігі, памёр у 1946 годзе. Пачынаючы з 1908 года, у Адэльску служыў равін Лейб-бар Абрагам Цві Сігел.
Напярэдадні Першай сусветнай вайны, шмат яўрэяў з Адэльска выехала ў Амерыку і Паўднёвую Афрыку, гэта прывяло да змяншэння іх колькасці ў мястэчку.
Пасля Першай сусветнай вайны ў яўрэйскай абшчыне Адэльска была сінагога і Бэт-Мідраш (месца вывучэння Торы), быў адкрыты сучасны хэдар (яўрэйская рэлігійная платная пачатковая школа). Настаўнік іўрыта Давід Грыніцкі, які быў аднім з лідэраў сіянісцкага руху моладзі рэгіёну, меў вялікі ўплыў на вучняў. Сем’і, якія былі не здольны аплаціць вучобу ў хэдэры, адпраўлялі сваіх дзяцей вучыцца ў дзяржаўныя школы. У 1920 - 1930-я гг. была разгорнута сіянісцкая дзейнасць, некалькі маладых людзей здзейснілі алію ў Ізраіль (рэпатрыяцыя яўрэяў у Ізраіль).