11 красавіка ў школе аграгарадка Адэльск адбылася вечарына, прысвечаная Велікодным святам. Школьнікі з цікавасцю слухалі кіраўніка гуртка “Спадчына” Лілію Антонаўну Раткоўскую, якая расказала аб асаблівасцях і традыцыях святкавання светлага хрысціянскага свята – Вялікадня. Удзельнікі гуртка разыгралі сцэны валачобнага абраду. Дзеці змаглі пагуляць ў разнастайныя вялікодныя гульні.
Многа цікавага дзеці і дарослыя убачылі на майстар-класе Савіцкай Нэлі Васільеўны, якая паказала розныя спосабы фарбавання велікодных яек. Звычайныя яйкі ў руках майстра ператвараліся ў разнакаляровыя ўзорчатыя крашанкі і пісанкі. А яйкі аформленыя дэкупажам вызвалі асаблівае захапленне.
Закончылася сустрэча наведваннем выставы работ кружкоўцаў і педагогаў, прысвечанай Вялікадню.