Касцёл у Адэльску быў заснаваны яшчэ вялікім князем літоўскім і каралём польскім Казімірам IV Ягелончыкам (1440 - 1492 гг.). Менавіта ён выдзяліў грошы на будаўніцтва тут касцёла. У сувязі з гэтай падзеяй, упершыню у пісьмовых крыніцах згадваецца Адэльск. Пасля пажараў касцёл два разы аднаўляўся. Першы раз, пад час праўлення Жыгімонта III Вазы ў пачатку XVII стагоддзя, другі – ў першай палове XVIII ст.

Той самы касцёл захаваўся да нашых дзён. Сёння з'яўляецца адным з двух на Беларусі драўляных каталіцкіх храмаў XVIII стагоддзя. А яшчэ – цудатворнымі абразамі: Святога Антонія і Божай Маці Адэльскай.

Адэльская парафія ўжо налічвае 525 гадоў і з'яўляецца адной з найбольш старых на Беларусі.






Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, трохнефавы, з 2 невялікімі бакавымі прыбудоўкамі. Цэнтральны неф і роўная з ім па шырыні апсіда накрыта агульным вальным дахам з дэкаратыўнай фігурнай вежай. Бакавыя нефы маюць аднасхільныя пакрыцці.

Сцены прарэзаны здвоенымі паўцыркульнымі і невялікімі круглымі аконнымі праёмамі, разчленены вертыкальнымі сцяжкамі і завершаны шырокім карнізам. Інтэр'ер мае выцягнутую па падоўжанай восі прасторавую кампазіцыю. Касцёл з'яўляецца помнікам народнага дойлідства.




Адметнай асаблівасцю касцёла з'яўляюцца пяць розных алтароў па стылю выканання. Ў галоўным алтары находзіцца ікона Божай Маці Адэльскай з младзенцам на руках.

Гэта ікона была спецыяльна выканана для Адэльскага касцёла і лічыцца цудатворнай. Другая ікона знаходзіцца ў тым жа галоўным алтары, на другім ярусе прадстаўляя Святую Троіцу.



Правы бакавы алтар змяшчае цудоўную ікону Святога Антонія ў адзежах, пакрытых старым сусальным золатам. Святы Антоній Падуанскі асабліва пачытаецца сярод прыхажан.







У левым алтары знаходзіцца ікона Святога Казіміра і Святой Алены. У чацвёртым алтары – ікона Маці Божай, ікона Святога Станіслава біскупа. Пяты алтар змяшчае ікону Святога Іосіфа Блажэннага.

Храм мае два арганы: старэйшы з нажнымі мяхамі, і больш сучасны, механічны. Абодва выкарыстоўваюцца падчас богаслужэнняў, іграе на іх тутэйшая арганістка пані Зося са спецыяльнай адукацыяй.




У касцёле знаходзяцца два каменных склепа зробленыя з цэглы. Адзін з іх належыць Панцэжынскім, старастам Ажарыцкім, другі, Навіцкім, крайчым Латачэўскім.

Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Адэльску занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь