Біскуп Яўстафій Катовіч, герба «Корчак»

Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Яўстафій Катовіч герба «Корчак» нарадзіўся ў 1673 годзе ў Адэльску. Яго бацька, Ян быў аршанскім стольнікам. У маладосці Яўстахій атрымаў тыпова шляхецкую адукацыю ў Падуанскім універсітэце. Яго дзядзька Андрэй Катовіч быў віленсім кашталянам. Ва ўзросце 24 гадоў, у 1661 годзе, Яўстафій прыняў святарскае пасвячэнне, а каля 1669 года быў менаваны віленскім канонікам. У 1681 годзе стаў прапазітам капліцы св. Казіміра ў віленскай катэдры. Праз год яго прызначылі віленскім схаластыкам. Быў вядомы як добры юрыст і знаўца кананічнага права. Доюра валодаў прамоўніцкім майстэрствам. Ад імя Віленскага капітула судзіўся за яго маёмасць з Мікалаем Станіславам Пацам. Пра яго напісана: «...быў мудры і любіў вучоных людзей, клапаціўся пра касцёльныя каштоўнасці...с лавіўся ўзорным жыццём».

Удзельнічаў у розных касцёльных дэлегацыях, больш за 10 гадоў знаходзіўся ў Рыме. У 1687 годзе быў менаваны біскупам Смаленскім. Праз год у Віленскай катэдры вітаў караля Яна III Сабескага. Падчас шведскага нашэсця клапаціўся пра абарону святыняў і касцёльныя маёмасці. Не імкнуўся да кар’ернага росту, бо на сваёй пасадзе меў магчымасць займацаца любімаю справай - мастацтвам. Маючы здольнасці ў галіне мастацтва, атрымаў абавязак наглядаць за рамонтнымі працамі ў віленскай катэдры і актыўна ўдзельнічаў у праектаванні ўнутранага дэкору святыні. Паводле яго праекта быў пабудаваны галоўны алтар і адноўлена капліца св. Казіміра. Біскуп Яўстафій Катовіч быў апантаным калекцыянерам твораў мастацтва, якія захоўваў у сваім палацы ў Вільні. Памёр у 1704 годзе ў Вільні. Яго брат Аляксандр Катовіч быў біскупам Віленскім.

Біскуп Аляксандр Катовіч, герба «Корчак»

Яго эксцэлеляксандр Катовіч герба «Корчак» нарадзіўся ў Адэльску, быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, якую скоончыў у 1644 годзе са ступенню магістра філасофіі. Вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля святарскага пасвячэння ў хуткім часе быў менаваны смаленскім канонікам. Выязджаў за мяжу, падарожнічаў па Італіі. У 1657 годзе стаў віленскім канонікам. Выконваў шматлікія абавязкі, сярод якіх былі абавязкі віленскага схаластыка, афіцыяла ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Быў каралеўскім сакратаром і рэгентам літоўскай канцэлярыі.

Меў шматлікія бэнэфіцыі: быў пробашчам у Ружанах, Мсібаве, Стоклішках, прапазітам у войнаўскай капліцы. Удзельнічаў у выбарах каралёў Міхала Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага. За шматлікія заслугі перад Рэччу Паспалітай быў прызнаны біскупам Смаленскім. У 1684 годзе стаў біскупам Віленскім. 29 верасня 1685 года ўрачыста ўступіў у віленскую катэдру. Склікаў дыяцэзіяльны сінод, на якім унёс прапановы па дысцыпліне сярод духавенства. У 1685 годзе запрасіў у Вільню Ордэн місіянераў св. Вінцэнта дэ Поля. Быў фундатарам парафіяльнага касцёла ў Стоклішках. Памёр 30 лістапада 1686 года.


Макарчык, Ю. Адэльск 1490 - 2010 / А. Юзаф Макарчык. - Мінск: «Про Хрысто». - 2010. - С. 164 - 170.