28 лютага 2015
Гуканне вясны

Члены этнаграфiчнага гуртка «Спадчына» ДзУА «ВПК яслi-сад-сярэдняя школа агр. Адэльск» пад кiраўнiцтвам Радкоўскай Л.А. правялi абрад «Гуканне вясны»



Фота: Сілко Таццяна
 

15 лютага 2015
Запусты

15 лютага у Алэльскiм Цэнтры культуры i народнай творчасцi адбылося свята «Запусты». У Адэльску традыцыі праваслаўнай Масленіцы і каталіцкіх Запустаў пераплятаюцца адзін з другім. Усе ведаюць, што апошні тыдзень перад вялікім постам прынята называць “Запустамі”. Гэта была вельмі шумная нядзеля з вяселымі забавамі. Людзі весяліліся, шмат і тлуста елі. Пачынаўся першы дзень запустаў у тлусты чацверг. У гэты дзень на сталах павінны быць калбасы, сала, бабка бульбяная, хрусты, пірагі і канешне пончыкі. У 18 ст. пончыкі называлі пампухамі, а хрусты – фаворкамі і гэта азначала, што хутка тлусты чвартак. У гэтыя днi людзі наядаліся празапас, перад надыходзячым 40– днеўным постам. Моладзь шмат весялілася , а хлопцы і дзяўчаты прыглядваліся адзін да аднаго.А яшчэ, лічылася, што хто вяселле гуляе у апошнюю суботу, той будзе жыць доўга, багата і шчасліва. Якія ж запусты без музыкаў? Кажуць, што калісь танчылі пад язык, і пад музыку нашых местачковых музыкаў.

У апошні аўторак перад папельцом,дзяўчаты танчылі і кідалі грошы у саганчык , або талерку, якая стаяла на бочцы ад піва каля музыкаў, а на ей стаяла фігурка хлопца або козліка драўлянага. Такім чынам яны разлічваліся з музыкамі, а якая дзяўчына дала больш грошай, тая першая выходзіла замуж у гэтым годзе. У карчмах і па хатах весяліліся усе да самага раня. Вельмі калісьці любілі гуляць у ”кулігі”, гэта такая шляхецкая забава. Яна прадстаўляла сабой вандроўкі на санях ад адной сядзібы да другой. Кулігі былі у розных масках бусла, трубачыста, анела, урача. Абавязковым лічылася зайсці да сваіх родных і хросных бацькоў. Паказвалі казкі, здзіўлялі усіх фокусамі і дрэсіраванымі мядзведзямі, гучалі валынкі і карбованыя ліры. Ноччу, а дванастай усе забавы ужо сканчваліся, таксама нельга было спажываць і гэтых усіх тлустых смакаў, а каму вельмі хацелася яшчэ смачна есці, і ен адкрываў саганчык з прысмакамі, то ад туль вылятаў голуб або верабей і гэта быў знак, што на 6 тыдняў разам з ім адляталі сытыя пачастункі і забавы. Вось так праходзiла свята “Запусты” у Адэльску.


Аўтар: Звяржэвіч Дзiана
Фота: Сілко Таццяна