Адэльская кухня – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь
Тэхналогія прыгатавання традцыйных страў мае яркую лакальную спецыфіку і з’яуляецца часткай традыцыйнай культуры аграгарадка Адэльск, а таксама культурным брэндам Гродзенскага раёна.
Нядаўна адбылася Рэспубліканская навуковая рада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якой быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь традыцыйнай кухне вескі Адэльск.
Традыцыйныя стравы Адэльска самабытныя і цікавыя. Тэхналогія іх прыгатавання будавалася на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, з’яуляюцца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. У аграгарадку гатуюць традыцыйныя стравы для паўсядзённага і святочнага ўласнага ўжывання, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для розных святаў і мерапрыемстваў. У прыгатаванне страў укладаюцца мудрасць, вопыт многіх пакаленняў адэльчан.
Супрацоўнікі Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці перанялі тэхналогію прыгатавання мясцовых традыцыйных страў і дэманструюць гэтыя ўменні ўдзельнікам абласных і раённых семінараў, фестываляў і святаў, а таксама замежным гасцям у межах турыстычнага маршруту па Гродзенскім раёне. Гэта спрыяе трансляцыі і пераемнасці традыцый. Работнікамі Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці сабраны фота- і відэаматэрыял па прыгатаванню страў: бігас, кішка бульбяная, пызы, бульбяная бабка, цымас, хлеб і інш.
Традыцыя цалкам адпавядае вызначэнню нематэрыяльнай культурнай спадчыны, дадзенаму у Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА: рэпрэзэнтуе лакальную культуру, з’яуляецца яе этнавызначальным кампанентам, мае устойлівы характар, бо перадаецца з пакалення ў пакаленне ў межах вясковай супольнасці, з’яуляецца актуальнай для мясцовых жыхароў.
ЦДК і НТ агр. Адэльск
Автор: Звержэвіч Дзіяна