Жыхарамі Адэльска, а таксама прыхажанамі мясцовага касцёла асабліва ўшаноўваецца святы Атноній Падуанскі за цуды, учыненыя праз яго заступніцтва. Не дарма з даўняга часу на гербе і пячатке Адэльска выкарыстоўвалася выява гэтага святога. Кожны год 13 чэрвеня у мясцовым касцёле праходзіць фэст у гонар Святога. З цягам часу склалася традыцыя у гэты дзень адзначаць і свята вёскі. У гэты дзень збіраюцца усе ад мала да вяліка, з розных канцоў Беларусі і нават свету каб адведаць малую радзіму і разам памаліцца.

13 чэрвеня 2010 года, у дзень памяці Святога Антонія, Адэльск і Адэльская каталіцкая парафія адзначалі сваё 520-ці годдзе.З гэтай нагоды ў цэнтры вёскі быў устаноўлены помнік Святому Антонію, выкананы з бронзы вышынёй 1,8 метра. Аўтарамі работы з’яўляюцца Багуслаў і Крысціна Сольскія. У асвячэнні помніка прымаў ўдзел сам арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.




Антонiй Падуанскi

(лат. Antonius Patavinus, італ. Sant'Antonio di Padova; 15 жніўня 1195 — 13 чэрвеня 1231) Фернанда дэ Буйён – каталіцкі святы, прапаведнік, адзін з самых знакамітых францысканцаў. Святы Антоній лічыцца заступнікам Лісабона і Падуі. У яго гонар названы горад Сан-Антоніа ў ЗША. Таксама ён лічыцца заступнікам бедных і падарожнікаў. Да Святога Антонія звяртаюцца за дапамогай ў вяртанні страчаных каштоўнасцей. Святога Антонія лічаць заступнікам многія царкоўныя брацтвы. Памяць Святога Антонія ў Каталіцкай царкве адзначаецца 13 чэрвеня.

Читать по теме:

1. Мазайло, С. Свой герб появился у деревни Одельск Гродненского района /Сергей Мазайло // Контуры // ОНТ [Электронный ресурс]. - 2002-2014. - Режим доступа: http://ont.by/programs/programs/kontyry/topics/0060223

2. Głowacki, Ł. Łódzkie Łagiewniki / Łukasz Głowacki // Idziemy. - 2013, № 21 (402) // Idziemy [Электронный ресурс]. - 2014. - Режим доступа: http://www.idziemy.com.pl/kosciol/lodzkie-lagiewniki/.

3. У Любчи, Жирович и Одельска появились официальные гербы // TUT.BY [Электронный ресурс]. - 2000 - 2015. - Режим доступа: http://news.tut.by/society/408968.html