АПАНАС ЦЫХУН
1910 - 2005

АБ АЎТАРЫ

Апанас Пятровіч Цыхун - паэт, грамадскі дзеяч, ветэран вайны, фалькларыст, краязнаўца, літаратар і заслужаны настаўніку РБ.

Нарадзіўся А. Цыхун на Гарадзеншчыне ў в. Кунцаўшчына ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у суседняй вёсцы Лаша. Сямігодку скончыў у вёсцы Індура Гродзенскага раёна. У 1995 г. выйшла кніга паэзіі “Легенды і балады Гродзеншчыны”. Сабрана цэлая калекцыя фальклорных твораў, частка якіх склала зборнік “Песні з народных глыбіняў”, апублікаваны ў 2000 г.

Летапісам жыцця можна назваць кнігу ўспамінаў А.Цыхуна “Пройдзеныя шляхі-пуцявіны” (2003).

Вятрак
Дзе калоссяў жывы перазвон,
У летні час пры дарозе знямелай,
Ён стаіць з незапамятных дзён
Ў белай світцы, ад часу счарнелай.
Збудаваў яго дзед без цвікоў,
Мацаваў дошкі з дубу клінкамі.
На здзіўленне ўсіх мастакоў
Змайстраваў залатымі рукамі.
Яго славіў працоўны народ,
Чорным бурам ён быў непакорны.
Час настаў сонца новага ўсход –
І знямелі ў грудзях яго жорны.
Над ім новыя песні ляцяць
У крылах чуецца ветру гамонка:
Шмат вятрак можа вам расказаць,
Як жыла раней наша старонка.

Апанас Цыхун
ПЁТР СЯМІНСКІ

АБ АЎТАРЫ

Пётр Сямінскі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гродна. Скончыў фізічны факультэт ГрДУ. Працуе настаўнікам. Член Саюза Пісьменнікаў Бларусі. Выдаў зборнікі фантастычных твораў: «Казкі далёкіх планет» (1995 г. Гродна), «Бачу сонца» (1996 г. Мн. «Бібліятэка часопіса »Маладосць»), «Таямніца абуджанай бездані» (2013 г. Мн. «Харвест»). Раманы: «Белае танга лёсу» (2008 г. Мн «Кнігазбор»), «Шчасце заўсёды наперадзе» (2011 збонікі вершаў і літаратурных пародый.

Адэльск
З-пад валуна крыніца
Нейк пачала бруіцца.
Гасцілаўскім назвалі выток той жыхары,
кармільцу кветкі клалі.
Паблізу на гары
быў дом Адэлі прагнай,
зайздроснейшай і злой:
- За што ручай павагі
змог заслужыць такой?
І склала небыліцу
яна пра страшны сон:
патопам мог разліцца
ручай за шэраг дзён.
Адэля пасклікала
з бліжэйшых вёсак баб.
Пад гукі казкі прала
з іх кожная, а каб
паверылі ёй людзі,
салёнае вады
паставіла ў пасудзе,
крынічнае нібы:
- Злосць ручая выходзіць
праз горкую ваду.
Не верыць хто ў народзе?
Я доказы знайду…
Саткалі велькі пояс
сялянкі за той час.
Мужчынам на ўвесь голас
на золаку расказ
спачатку пачыналі
іх жонкі, ўзняўшы гул,
а тыя малатамі
раскрышвалі валун.
Пояс яны скруцілі
і сунулі ў выток.
І знік ручай-кармілец,
кругом адзін пясок.

Пётр Сямінскі
АЛЕНА ЯСЭК

АБ АЎТАРЫ

Алена Ясэк (дзявочае прозвішча Хмялькова). Нарадзілася ў г. Навагрудак 29 красавіка 1987 г. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Па выніках вучобы - магістр гістарычных навук. Піша вершы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Адэльския млыны
Да гісторыі Адэльскае зямлі
адышлі запрацаваныя млыны,
не спяваюць у паветры больш іх крылы - адмалолі ўжо сваё і адрабілі.

Не сустрэць такой прафесіі - млынар, што муку на млыне з зерня здабываў.
А калісьці і ў Адэльску іх хапала -
і млыноў, і млынароў было нямала.

Ды даўно змалоў іх, быццам зерне, час.
І цяпер з самотай млын, млынар на нас
з чорна-белых фотаздымкаў паглядаюць...
Засталася нам па іх бясцэннасць - Памяць.

Алена Ясэк

Helena Trocka

Helena Trocka, z domu Kondrusiewicz, urodziła się w miasteczku Odelsk 12 października 1938 roku. Rodzice, dziadkowie i pradziadkowie byli Polakami, pielęgnowali polskie tradycje i wielką pobożność, przekazywali to dla swoich dzieci i wnuków. Talent poetycki przejawił się dośćpóźno, ale w ciągu kilkunastu lat Pani Helena stworzyła wiele pięknych utworów. Pisała wiersze w języku polskim, które często były drukowane w gazetach “Głos znad Niemna” oraz “Słowo życia”. Była osobą religijną, więc wiara w Boga natchnęła ją do napisania pierwszych wierszy. Większość jej utworów ma tematykę religijną, chociaż powstało też kilka wierszy okolicznościowych, np. z okazji rocznicy urodzin Elizy Orzeszkowej. Papież-poeta - Jan Paweł II – czytał jej wiersze i przysłał list z podziękowaniem za modlitwę, ujętą w pięknych wierszach. Od wielu lat śpiewała w chórze “Głos znad Niemna”, pisała wiersze, które często recytowała podczas wyjazdów do Macierzy. 6 września 1998 roku otrzymała Dyplom Uznania “Za zasługi dla ZPB”. W 2000 roku dostała Dyplom “Zasłużony dla kultury polskiej na Białorusi”. Zmarła tragicznie 7 listopada 2005 r.


Вершы Алены Троцкай можна прачытаць у часопісе «Magazyn Polski, № 2, 2005 г., с. 54 - 59. Электронны рэсурс: http://kresy24.pl/wp-content/uploads/2012/07/magazyn_02_2005-small.pdf

"O Odelsku"
Przy samej granicy, wśród łąk, pól i wzgórz,
Zwyczajna i prosta znajduje się wieś.
Ma nazwę swą Odelsk przez wieki do dziś
I stoi spokojna, wpatrzona w dal, wzwyż.

Rodzą się dzieci, starzeją dorośli
Z maleńkich gałązek znów drzewa wyrosły,
Ptaki w dal lecą i znowu wracają,
Młodzieńcy i panny swą miłość wyznają.

Kochają, ślubują, wzrastają, starzeją.
Jedni odchodzą, a inni mądrzeją.
Zmieniają się władze, potęgi niszczeją,
W głąb wieki odchodzą , mocarstwa marnieją.

Tak lecą godziny, tygodnie i lata
A życie swój wieniec z tych minut uplata,
Lecz jedno jedynie, wspaniałe, największe
Nie zmienia się nigdy, bo jest najcenniejsze.

Ten kościół niewielki, skromniutki, drewniany,
Bo tu w tej świątyni jest Bóg nasz kochany.
Syn z Matką Najczulszą, Przepiękną Królową,
Już pełnią pięć wieków swą straż honorową.

I Święty Antoni cudami słynący
Z Jezusem na ręku moc cudów czyniący.
I garną się wszyscy dorośli i dzieci,
Bo światłem miłości syn z Matką nam świeci.

I niosą w ten kościół swe serca stroskane,
Swą godność zdeptaną i łzy wypłakane.
I idą zmartwione, zbolałe, wzruszone,
By siły zaczerpnąć w swe serca skruszone.

I wszystkich pocieszy, umocni, przygarnie
I ciałem Chrystusa w dni głodu nakarmi
Ta Matka Najczulsza, Przedziwna, Kochana,
U Jej stóp dzisiaj zginamy kolana.

Ty prowadź nas, kieruj, wspomagaj i wzmacniaj,
Daj siły na co dzień i w wierze umacniaj.
Do chwały, do wyżyn Ty prowadź ten lud,
Gdy w grzechach, w upadkach daj łaski swej cud.

I dodaj odwagi, w te serca zranione,
By z wiarą dążyli pod Twoje ramiona.

Helena Trocka

Юрка Голуб

Голуб Юрый Уладзіміравіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). Працаваў на Гродзенскім абласным тэлерадыёаб’яднанні, у газеце «Гродзенская праўда». Аўтар паэтычных кніг «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджам» (2001), «Зажураны камень» (2002), «Брама зімы» (2004), «Багра» (2006) і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (2000).


Вiр
Яшчэ ў Адэльску жыў вятрак
І рыбы мелася навалам,
Ляцелі лодкі на вятрах,
А млынам неба кіравала.
Апала сонца булава.
Патужыў рыбачок папружку.
І вецер хвалі габляваў
І гнаў сябе паперад стружку.
На плёсы плюхала вада,
А плёскат бавіўся ў зарэччы.
Ды чаек плач па невадах
Заўсёды вуху недарэчны.
Мянушка выспы «Сахалін».
Туды зацята пяўся човен.
Вось так імкнуцца да былін,
Назад вяртаюцца — ні слова…
Закруціць жорны белы вір —
Млынар мясцовых звад і баек,
І ходзіць з шапкай набакір,
Пра лёс тутэйшы ані дбае.

Юрка Голуб