1490 год – першыя звесткі аб Адэльску. Вялікі князь літоўскі (1440-1492) і кароль польскі (1447-1492) Казімір IV Ягелончык выдзеліў грошы на будаўніцтва тут касцёла, які атрымаў назву Ушэсця Прысвятой Дзевы Марыі. Гэты ж князь надзяліў мястэчка правам на правядзенне кірмашоў, якія і пачалі праходзіць тут кожную нядзелю.
1494 год – вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506) Аляксандр IV Ягелончык пацвердзіў прывілей бацькі.
1515 год – вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548) Жыгімонт I пацвярджаў дадзеныя ранней Адэльску прывілеі.
1546 год, 12 чэрвеня – выдан прывілей каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы (1518-1557 гг.), згодна якому Адэльск стаў горадам і захаваў гэты гонар на некалькі стагоддзяў. У дакуменце згадваецца больш ранні дакумент на таргі і вольнасці, атрыманыя ад караля і вялікага князя Казіміра. У ім сказана, што папярэдні прывілей «нядаўна згарэў у касцёле тутэйшым». Гэтым жа дакументам дазвалялася адэльчанам мець нядзельныя таргі і выконваць павіннасці з «грунтаў» такія ж, як і мяшчанам крынскім. Прывілей выдадзены ў Кракаве для войта мястэчка Адэльск Васіля Сімановіча і мяшчаніна Якуба Паўлюсовіча.
1580 год, 26 сакавіка – правы мяшчан пацверджаны каралём польскім, вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем.
1588 год – кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III далучыў Адэльск да каралеўскіх сталовых маёнткаў.
1633 год, 23 мая - правы мяшчан пацверджаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам IV (1623 – 1648 гг). Прывілей выдадзены ў Варшаве.
1637 год – у Адэльску нарадзіўся Яўстафій Станіслаў Казімір Катовіч, сын Яна герба Корчак, які пазней стаў смаленскім біскупам, з 1688 г. яго брат Аляксандр быў таксама біскупам віленскім. У самым Адэльмку сям'я Катовічаў не пражывала, а жылі яны паблізу Адэльска ў адным з двароў. У Адэльску у мясцовым парафіяльным касцёле адбылося толькі хрышчэнне будучых біскупаў.
1657 год – у Адэльску адбылася сустрэча падскарбія віленскага Яна Антонія Храпавіцкага, аўтара «Дзённікаў», з біскупам Аляксандрам Хадкевічам, ваяводам мсціслаўскім Друцкім-Горскім і лоўчым літоўскім Ісакоўскім.
1662 год, 18 ліпеня - прывілей караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра (1648-1668 гг.) датычыцца змены дня гандлю ў Адэльску з нядзелі на сераду.
1670 год, 20 сакавіка – прывілей караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага (1669-1673 гг.). Выдадзены ў Варшаве.
1679 год, 15 студзеня – прывілей караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага (1674 – 1696 гг.), выдадзены ў Гродне войту горада Адэльска Цімоху Будрэвічу і мяшчаніну Міхалу Леаневічу.
1679 – 1680 год – праведзена «генеральная рэвізія», згодна з якой Адэльск складаўся з рынку і пяці вуліц.
Згодна праведзенай на мяжы XVII – XVШ стагоддзяў люстрацыі, горад меў 5 вуліц і 160 дамоў, у тым ліку 4 дзяржаўных, 2 дворскіх і 1 касцёл. Гораду належала 65 валок зямлі. Акрамя 160 дамоў, існавала яшчэ і 65 плацаў пустых. Ў той час Адэльск налічываў 803 жыхары. Было 11 рамеснікаў, 1 каваль, 1 кузнец, 1 швец, 3 сапожніка, 2 столяра, 1 ганчар і 2 плотніка. У горадзе дыслацыравалася 3 жаўнера з татарскага палка палкоўніка Бараноўскага, якія састаялі на службе ў прускага караля.
1690 год – Адэльск – вёска ў Трокскім ваяводстве, належала Гарадзенскай эканоміі, атрымала жалаваную грамату караля Яна Сабескага.
1720 год, 30 студзеня– прывілей караля польскага і Вялікага князя літоўскага Аўгуста II Саса.
1744 год, 15 лістапада – прывілей караля Аўгуста III Саса (1733 – 1763 гг.)
1758 год – адбудова сінагогі ў Адэльску.
1782 год, 13 снежня – праведзена дэканская візітацыя, у якой згадваецца аб усыпальне, якая была ўзведзена за кошт стараст Ажарыцкіх, Панцежынскіх ў 1740 г. Фундатарам пабудовы усыпальні быў Людвік Панцэжынскі, які паходзіў з вядомага на Літве рода Трэска. Ён быў харунжым Гродзенскага павета, паслом на 4-гадовым сейме, харунжім земскім Гродзенскага ваяводства. Ён ажаніўся з Канстанцыяй Скірмунт, якая ў якасці пасагу дабавіла яму землі Уснаж. Ахвяраванні на ўсыпальніцу саставілі 6000 польскіх злотых.
1792 год – прывілей караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764 – 1795 гг.), выдадзены ў Варшаве.
1795 год – ў дакуменце апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага змешчана інфармацыя аб аднаўленні герба Святога Антонія і дазволу яго выкарыстання ва ўсіх дзяржаўных пячатках мястэчка Адэльск.
Адэльск пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай адыйшоў да Прусіі.
1807 год – Адэльск далучаны да Расійскай Імперыі ў складзе Беластоцкай вобласці.
1828 год –ў Адэльску налічваецца 1828 жыхароў, 282 дома, адзін касцёл, школьнага будынку не было. Усе жыхары займаліся сельскай гаспадаркай.
1863 – 1864 гады – жыхары Адэльска актыўна ўдзельнічаюць ў паўстанні.
1865 год – у Адэльску 1327 жыхароў (з іх мяшчан і цэхавых 1248), 201 будынак (усе драўляныя), касцёл (католікаў 841), 6 яўрэйскіх корчмаў (іудзеяў 482), 2 яўрэйскія малітоўныя школы.
1875 год, 27 лютага – створаны герб Адэльска: у залатым полі дзве скрыжаваныя кассы, па краях тарка – два каласы чырвонага колеру.
1878 г. – ў заштатным горадзе Адэльск 258 дамоў, 1346 жыхароў: 657 мужчын і 689 жанчын. Праваслаўнага веравызнання 6 чалавек, рымска-каталіцкана – 1242, яўрэйскага – 98. Ніякай, нават кустарнай прамысловасці няма. Адэльск не з'яўляецца цэнтрам таргоўлі, тут не праводзяцца ярмаркі, няма купцоў.
Адэльскі каталіцкі прыход, Сакольскі дэканат: 1 касцёл, 1 могілкі, 4976 прыхажан, з іх 2502 – мужчын, 2474 – жанчын.
1879 год 18 студзеня – ў горадзе Адэльск уведзена спрошчанае кіраванне, орган саслоўнага кіравання горадам. Права удзелу ў выбарах на пасады ў спрошчаннае кіраванне мела нязначная частка насельніцтва.
1882 год – у Адэльску пражывае 680 мужчын, з іх 5 праваслаўнага веравызнання, 620 – рымска-каталіцкага, 55 – яўрэйскага, і 698 жанчын, з іх 9 праваслаўных, 635 каталіцкіх, 54 яўрэйкі.
1886 год – у Адэльску 1346 жыхароў (католікаў 1242, іудзеяў 98, праваслаўных 6).
1888 год – у выбарах ў спрошчанае кіраванне ўдзельнічала толькі 115 чалавек.
1895 год – даход горада Адэльск склаў 225 рублёў, расход 220 рублёў, у тым ліку на агульнагарадское кіраванне 170 рублёў. У сувязі з гэтым бытавала прымаўка «Лад, як ў Адэльску».
1897 год – по данным перапісу ў горадзе пражывала 1462 чалавек. З іх беларусы — 83 %; яўрэі — 16 %.
1898 год – касцёл звонку і ўнутры ашаляваны.
XIX ст. – у Адэльску было царкоўна-прыхадское вучылішча. Частка дзяцей наведвала Бабікскае народнае вучылішча.
1900 год – ксёндз Адэльскага касцёла Іосіф Станкевіч.
1906 год – у Адэльску пражывае 1723 жыхары: 877 жанчын і 846 мужчын; мяшчан: 823 жанчыны і 794 мужчыны; дзяржаўных сялян: 7 жанчын і 9 мужчын; адстаўных, ніжэйшых чыноў: 43 жанчыны, 40 мужчын.
1908 год – у Адэльску пражывае 1418 жыхароў: 747 жанчын і 671 мужчын; мяшчан: 671 жанчыны і 603 мужчыны; дзяржаўных сялян: 6 жанчын і 5 мужчын; адстаўных ніжэйшых чыноў: 15 жанчын, 10 мужчын; салдацкіх дзяцей: 55 жанчын і 50 мужчын.
Гарадское спрошчанае грамадскае кіраванне:
Гарадскі стараста: Антон Іванавіч Ленартовіч.
Склад праўлення гарадскіх ўпаўнаважаных, абраных на 1904 – 1908 гг.:
Ю.М. Локіць, С.М. Будроўскі, С.А. Былец, А.І. Звержэвіч, А.І. Ленартовіч, Н.Ф. Кандрусевіч, П.М. Шанціла, А.І. Райскі, А.І. Яцевіч, К.А. Звяржэвіч, І.І. Куклік, Ф.І. Гарніцкі. Кандыдаты: О.М. Локіць, Л.Ф. Галамбеўскі, Д.С. Навіцкі.
Адэльскі сіроцскі суд: прэдседацель Антон Іванавіч Ленартовіч, член Сцяпан Андрэевіч Ланкевіч.
Царкоўна-прыхадскую школу пры Адэльскім касцёле ўзначальвае Ігнацій Эйнер.
1910 год – Адэльскае паштовае аддзяленне: начальнік Феадосій Сцяпанавіч Кандратюк. Настаўнік прыхадской школы – ксёндз Зянон Варатынец.
1911 год - Адэльскае паштовае аддзяленне: начальнік Феадосій Сцяпанавіч Кандрацюк. Адэльскае спрошчанае грамадскае кіраванне: гарадскі стараста Карл Юльянавіч Звержевіч. Адэльскі сіроцкі суд: прэдседацель Карл Юльянавіч Звержэвіч; члены: Сцяпан Андрэевіч Ланкевіч, Іван Антонавіч Райскі. Настаяцель адэльскага касцёла Зянон Варатынец.
1912 – 1913 гг. – у школе займаецца 28 вучняў.
1913 год – у Адэльску пражывае 1820 жыхароў.
1915 год – у Адэльску пражывае 1840 жыхароў.
1915 – 1916 гг. – у школе займаецца 53 вучня.
1916 год – у Адэльску пражывае 1742 жыхары.
Да 1920 года ў Адэльску была пачатковая школа, затым сямілетка.
1920-я гг. – у школе займаецца 112 вучняў.
З 1921 года – Адэльск ў складзе Польшчы, вёска Сакольскага павета, Беластоцкага ваяводства.
У міжваенны перыяд Адэльск – гэта невялікае мястэчка, каля 300 двароў, 12 магазінаў, у тым ліку хрысціянскіх, астатнія яўрэйскія, некалькі малых прадпрыемстваў: маслабойня, бавоўначасалка, маторны млын, ветраныя млыны, невялікі цагельны завод.
1934 год – скасаванне гарадскіх правоў Адэльска, пераўтвараецца ў вёску.
1935 год – Адэльск налічвае 1430 жыхароў, 12 магазінаў, 5 ветраных млыноў, невялікі цагельны завод. Працягвае функцыянаваць касцёл і драўляная сінагога.
1936 год – школа размяшчалася ў прыватных дамах (здымалі пакоі). У 1936 годзе быў куплены дом супраць касцёлу, частка класаў заставалася ў прыватных дамах.
1937 год – у Адэльску 265 сялянскіх двароў і 1400 жыхароў.
1939 год – у Адэльску ўстаноўлена савецкая ўлада ( у складзе БССР). Вёска стала цэнтрам сельскага савета. Школа савецкая. Працуе вячэрняя школа для дарослых. Адзін з настаўнікаў Камінскі. Адлегласць да бліжэйшай чыгуначнай станцыі – 35 км. Транспартная сувязь дзейнічае з дапамогай аўтамабільнага транспарту.
З 1940 года – Адэльск у Гродзенскім раёне.
1940 год, 8 мая – Вялікі пажар. Сгарэла школа і каля 20 жылых дамоў. Ў вёсцы пачалі будаваць новы школьны будынак. Перад самой вайной пачалі будаваць брукаваную дарогу да павятовага цэнтра Саколкі.
1941 год – Адэльск акупаваны фашысцкімі войскамі. Немцы разабралі недабудаваную школу на свае патрэбы (пабудавалі стары клуб і сарай). Рэшткі фундамента засталіся каля клуба. 5 чалавек з Адэльска пайшлі на фронт, 1 невярнуўся.
Многа жыхароў загінула ад бамбёжак. Пад час вайны спалена больш за 100 дамоў, забіта каля 50 чалавек яўрэйскага насельніцтва.
1944 год – Адэльск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачаліся заняткі ў школе.
1944 – 1947 гг. выхаванне ў школе вядзецца на польскай мове да 1946 года. Асобна займаюцца хлопцы і дзяўчаты. Адна з настаўніц – пані Ірэна. Былі аснованы першая партыйная і камсамольская арганізацыі, членамі іх былі пагранічнікі.
1946 год – школа стала рускамоўнай. Першым дырэктарам была Мікалёва Вольга Якаўлеўна. Першыя настаўнікі: Ганна Арсеньеўна Усачова, Любоў Мікалаеўна Грэчка. Школа размяўалася ў драўляным доме каля магазіна.
1949 год – ў Адэльску пачынае арганізоўвацца калгас «Савецкі Пагранічнік».
1952 год – арганізаваны калгас «Савецкі пагранічнік». Пабудаваны стары клуб.
У Адэльску пачынае працаваць бібліятэка. За доўгія гады свайго існавання бібліятэка размяшчалася ў розных дамах, ізбах-чытальнях. Доўгі час бібліятэкарам працавала Башко Е.І.
1954 – пад школу аддаюцца два каменных будынка. Школа сярэдняя.
1956 год – масавая калектывізацыя. МТС у калгасе не было. Зону абслугоўвала Індурская МТС. У выстаўцы гаспадарка не ўдзельнічала, хаця асобныя ўчасткі і калгаснікі ўзнагароджваліся ардзенамі і медалямі ВДНХ. Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці малака і алкорме ската. Агульная зямельная плошча замацаваная за гаспадаркай – 75, 2 км ². У калгасе: трактаров – 91 , камбайнаў – 33, аўтамабіляў – 61, трактарнаполеводческіх брігад – 3, жывёлагадоўчых ферм – 7, энергаузбраенне – 34,5 лаш. сіл, асноўныя вытворчыя фонды – 9,4 млн.руб.
1957 год – першы выпуск 10 класса. Закладзены школны сад, сквер, пабудаваны бюст Леніну. У школе працуе мастацкая самадзейнасць. Вучні і настаўнікі выступаюць з канцэртамі, лекцыямі, боруцца з п'янствам, дапамагаюць пагранічнікам ў ахове граніцы. Заснавана піянерская арганізацыя. Піянерважатая – Дурава Лілія Міхайлаўна. Першыя піянеры: Звержевіч (Шыбаева) Марыя, Пелудзь (Башко) Геня, Галамбеўскі Антон, Кажэнеўская Ганна, Скрамблевіч Балеслаў, Салама Вацлава, Будрэвіч Аляксандра.
1958 год – дырэктар школы Цішчанка Мікалай Сямёнавіч. Працуе Вытворчая брыгада.
1961 год – піянерская арганізацыя налічвае 30 чалавек. Першыя піянеры іспытывалі ганенні, насмешкі з боку аднакласнікаў і аднавяскоўцаў.
1961 год, 12 красавіка – у школе праводзіцца мітынг, прысведчаны палёту Гагарына ў космас. Вучні адправілі яму тэлеграму.
1963 год – Вёска электрыфікуецца і радыёфікуецца.
1969 год – у Адэльску 891 жыхар.
1969 год, 16 лістапада – школа пераводзіцца ў новы будынак. Дырэктар школы – Цераховіч Анатоль Аляксандравіч.
Настаўнікамі працуюць: Здановіч Ірына Юльянаўна, Башко Вера Пятроўна, Трусь Вольга Антонаўна, Мароз Вольга Якаўлеўна, Цераховіч Марыя Іванаўна і інш.
1970 год – адчыніўся дзіцячы садок.
1978 год – да калгаса «Савецкі пагранічнік» далучаецца калгас «Іванаўцы»
1980-я гг. – калгас «Савецкі пагранічнік» ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі, пераходнымі знамёнамі за атрыманне высокай ураджайнасці зернавых, у вытворчасці кармоў, продажы малака дзяржаве.
1990 год – у Адэльску 761 жыхар, 227 дамоў.
1993 год – калгас «Савецкі пагрнанічнік» перайменаваны у калгас «Пагранічны». Цяжкі перыяд ў жыцці працаўніка.
1997 год – аднавіў працу грыбны цэх па выроўванню шампіньёнаў, пачалася закладка саду.
1996 – 2001 гг. – Адэльскую сельскую бібліятэку узначальвае Марціновіч Л.Я.
2001 год, жнівень - Адэльскую сельскую бібліятэку узначальвае Сідлярэвіч С.З.
2003 год – пашырыўся сельскі Савет, да яго далучылі 6 вёсак. Прэдседацель сельскага іспалкома – Кішкель Станіслаў Зенонавіч.
2004 год – зачынілася Старадубаўская базавая школа. Вучняў у Адэльск давозіць аўтобус. У Адэльскай школе 160 вучняў. З мэтай замацавання маладых сямей на вёсцы СВК «Пагранічны» будуе новую вуліцу, дзе селяцца маладыя сем'і механізатараў, даярак, шафёраў.
2005 год – Адэльск уключаны ў праграму аграгарадкоў. Пачалося адраджэнне вёскі. У год будуецца 6-7 новых добраўладкаваных доміка, асфальтуюцца вуліцы, праводзіцца рамонт водапровада. Акрамя аўтобуса ходзіці маршрутка (4 рэйса)
2007 год – у Адэльску з'яўляецца газапровад. Пачаўся капітальны рамонт дзіцячага садка. Сярэдняя школа перайменавана у дзіцячы сад-школу в. Адэльск.
2008 год – Адэльск атрымоўвае статус аграгарадка. Дзякуючы прэзідэнцкай праграме у Адэльску забудоўваецца цэлая вуліца, будуецца баня, уводзіцца ў дзеянне станцыя па абезжалезьванню вады. Устаноўлена новая воданапорная башня. У цэнтры разбіваецца газон, устанаўліваецца забор. Адрамантаваны магазін, будынак пошты, тут адчыняецца зала для ўрачыстасцей і абрадаў, працуе дом быта. Пачаўся рамонт дома культуры. У бібліятэцы ўсталяваны камп'ютэр і падключаны інтэрнэт, 7 відаў платных паслуг. Кніжны фонд складае 9402. Боль 1000 адзінак перыядычных выданняў. У бібліятэцы 480 чытачоў, з іх 170 дзеці. ЦДК перайменаваны ў Цэнтр культуры і народнай творчасці. У касцёле працуе ксёндз Бычкоўскі Валерый, пры якім ў касцёл прывезены з Падуі мошчы святога Антонія.
2010 год, 13 чэрвеня – Адэльск адзначае 520-годдзе. У цэнтры вёскі ўстаноўлены помнік святому Антонію Падуанскамую. Айцом Юзафам Макарчыкам выдадзена кніга «Адэльск: 1490-2010»
2014 год, 24 ліпеня - указам прэзідэнтам Рэсіублікі Беларусь зацверджаны герб аграгарадка Адэльск з выявай Святога Антонія.